2 верасня 2024, панядзелак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volkswagen можа закрыць некалькі фабрык у Нямеччыне

21
Volkswagen можа закрыць некалькі фабрык у Нямеччыне

Канцэрн задумаўся аб радыкальных захадах ашчады і скасаванні пагаднення з прафзвязамі.

Найбольшы нямецкі аўтамабільны вытворца Volkswagen разглядае магчымасць закрыцця заводаў у Нямеччыне ўпершыню ў сваёй 87-гадовай гісторыі, пішуць Bloomberg і Süddeutsche Zeitung (SD). Паводле звестак выданняў, плануецца закрыць як мінімум адзін вялікі аўтамабільны завод і адну вытворчасць для вырабу дэталяў. Bloomberg называе такую сітуацыю яшчэ адным патэнцыйным ударам па ўрадзе канцлера Олафа Шольца, адзначаючы, што аўтамабільная галіна — адна з найважнейшых для эканомікі Нямеччыны.

Канцэрн Volkswagen яшчэ 30 гадоў таму дамовіўся з прафзвязамі, што не будзе звальняць супрацоўнікаў з вытворчых прычын, надоечы гэтае пагадненне чарговы раз абнавілі — да 2029 года, але цяпер яго могуць скасаваць дзеля жорсткай ашчады — у сувязі з запаволеннем спажывецкіх выдаткаў і працяглым пераходам на электрамабілі.

Еўрапейская аўтамабільная прамысловасць знаходзіцца ў вельмі складанай і сур'ёзнай сітуацыі. Эканамічнае асяроддзе стала яшчэ больш жорсткім, і новыя гульцы прыходзяць у Еўропу. Нямеччына як месца вядзення бізнэсу ўсё больш астаецца з пункту гледжання канкурэнтаздольнасці», — заявіў генеральны дырэктар Олівэр Блюмэ.

Кіроўная кааліцыя Олафа Шольца днямі ўжо пацярпела паразу на рэгіянальных выбарах партыі вельмі правага ("Альтэрнатыва для Нямеччыны", AfD) і левага кшталту ("Унія Сары Вагенкнэхт") атрымалі больш за 60% галасоў у Турынгіі і амаль палову ў Саксоніі. Гэта першы трыюмф ультраправай партыі на выбарах у Нямеччыне пасля Другой сусветнай вайны.

На Захадзе ўспрынялі гэтыя вынікі як працяг умацавання правых у ЕЗ, які фармальна пачаўся на выбарах у Еўрапарламент. Сам Шольц назваў вынікі галасавання трывожнымі. “Наша краіна не можа і не мае прывыкаць да гэтага. AfD прычыняе шкоду Нямеччыне. Яна аслабляе эканоміку, падзяляе грамадства і разбурае рэпутацыю нашай краіны», — заявіў канцлер.

"Насоўванне крызісу з адной з найбольшых кампаній Нямеччыны пагражае пасляваеннаму кансэнсусу, у якім працоўныя маюць значны ўплыў... Новыя канкурэнты нацэльваюцца на базу прамысловасці Нямеччыны, а ўсплёск падтрымкі правых падрывае палітычны кантынуюм", — піша Bloomberg.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках