2 верасня 2024, панядзелак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка паскардзілася на цвіль у прадукцыі вядомага малочнага брэнду краіны

12
Мянчанка паскардзілася на цвіль у прадукцыі вядомага малочнага брэнду краіны

Відэа.

Жыхарка Менска паскардзілася на якасць ёгурту «Суперкід» вядомага беларускага брэнду «Савушкаў прадукт». Яна выявіла ў прадукце цвіль, відэа жанчына апублікавала ў TikTok, паведамляе «Люстэрка».

«Адкрыла дзіцяці ёгурт. Заўсёды набывалі іх дзецям. Старэйшая дачка адкрывае сама, якая верагоднасць, што гэта не першы выпадак? Тэрмін прыдатнасці да 12 верасня. Такі ж другі ўжо быў з тварожнай масай і пахам кісляціны», – расказала яна.

На кадрах відаць дата выпуску: 8 жніўня 2024 года, а прыдатны прадукт да 12 верасня. Жанчына адзначыла, што ёгурт набываўся ў розных крамах, верагодна, каб адразу адмесці версію, што гандлёвыя аб'екты не выконвалі ўмовы захоўвання.

Тым часам на старонцы прадпрыемства ў сацсетцы «УКантакце» карыстальнікі пішуць, што цягам гэтага лета ўсё часцей сталі сустракаць цвіль у прадуктах гэтага брэнду.

Так, адна з пакупніцаў апублікавала фота сыру «Брэст-Літоўскага» з водарам топленага малака, на якім з'явілася цвіль. Жанчына адзначыла, што набыла прадукт у «Яндэкс.Лаўцы». Яна выказала меркаванне, што былі парушаныя ўмовы захоўвання.

Іншая пакупніца паведаміла, што ў грэцкім ёгурце ад «Савушкава», які набывае даўно, знайшла цвіль. Яна таксама апублікавала відэа прадукту, дзе відаць дата вытворчасці, тэрмін прыдатнасці (яшчэ не скончыўся, відэа апублікаванае 4 ліпеня, а на пакаванні паказана, што ёгурт прыдатны да 11 ліпеня).

«Шмат гадоў набываю ёгурт грэцкі ад Савушкава прадукту. У апошні час стаў трапляцца з цвіллю!!! Вось і сёння адкрыла, там цвіль! Тэрмін прыдатнасці да 11.07.2024. Я проста больш не буду набываць гэтую прадукцыю!» – выказала сваё абурэнне пакупніца.

Яшчэ адна жанчына паскардзілася на цвіль у тварагу мяккім гэтага ж вытворцы.

Тым часам адказы ад імя кампаніі на такія прэтэнзіі прыкладна аднолькавыя. Карыстальнікам абяцаюць правесці вытворчае расследаванне і прапануюць звяртацца на гарачую лінію на сайце кампаніі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках