2 верасня 2024, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крым прыбыў ваенны транспарт «ядзернай» управы Мінабароны РФ

3
У Крым прыбыў ваенны транспарт «ядзернай» управы Мінабароны РФ

Падрабязнасці.

Ваенны транспарт «ядзернай» управы Мінабароны Расеі прыбыў у Крым, піша «Крым.Рэаліі» са спасылкай на паведамленні мясцовых жыхароў. Сярод іншага, аўтамабілі 12-й управы вайсковай установы былі заўважаныя ва ўсходняй частцы паўвострава, уключаючы горад Керч. Нумарныя знакі транспартных сродкаў абазначаныя кодам 39, якім адзначаюцца аўтамабілі менавіта 12-й управы, паказвае выданне.

12-я Галоўная ўправа Мінабароны РФ займаецца захоўваннем, эксплуатацыяй і абслугоўваннем ядзерных боепрыпасаў. У яе склад таксама ўваходзіць Служба спецыяльнага кантролю, якая сочыць за ядзернымі выпрабаваннямі ў іншых дзяржавах.

У канцы жніўня стала вядома, што расейскія вайскоўцы ўзмацнілі абарону Крымскага моста, усталяваўшы на ім самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1». Мяркуючы з спадарожнікавых здымкаў, ЗРПК знаходзіцца там не менш за месяц. Да гэтага Мінабароны РФ ужо ўжыла шэраг захадаў для абароны пераправы. Сярод іншага, установа размяшчала побач з ёй «баржу-мішэнь» у якасці прынады для кіраваных ракетаў, а таксама затапіла некалькі плаўсродкаў, усталяваўшы бонавыя загароды паміж імі, каб прадухіліць пранікненне марскіх беспілотнікаў.

За некалькі дзён да гэтага Bloomberg са спасылкай на выведнае агенцтва Пентагона (DIA) паведаміў, што камандаванне УС РФ пастанавіла размясціць у Крыме самыя сучасныя расейскія ЗРК – С-500. Пастанова была выкліканая тым, што комплексы С-400 не могуць паўнавартасна адбіваць напады УСУ на паўвостраў з дапамогай амерыканскіх дальнабойных ракетаў ATACMS.

Увесну сёлета ЗША дазволілі Украіне біць па паўвостраве дальнабойнымі ATACMS. Адразу пасля гэтага УСУ знішчылі гэтымі ракетамі некалькі комплексаў С-400 і С-300 на авіябазе пад Джанкоем. У траўні пры дапамозе ATACMS быў затоплены апошні ракетны карабель Чарнаморскага флоту РФ у Крыме «Цыклон».

Паводле інфармацыі «Украінскай праўды», у жніўні Узброеныя сілы Украіны ўпершыню выкарыстоўвалі для ўдараў па Крыме ракету-дрон уласнай вытворчасці «Паляніца». Гэтыя ракеты Кіеў можа ўжываць не толькі падчас нападаў на акупаваныя рэгіёны, але і для ўдараў углыб Расеі – для гэтага ўкраінскаму боку не трэба дазвол Захаду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках