3 верасня 2024, aўторак, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі плывец Ігар Бокій стаў 20-разовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў

4
Беларускі плывец Ігар Бокій стаў 20-разовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў

У панядзелак беларус перамог на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.

Беларус Ігар Бокій стаў 20-разовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў. У Парыжы ён атрымаў ужо чатыры залатыя медалі. У панядзелак Бокій перамог на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Ягоны час – 23.65. Срэбра – ва ўкраінца Іллі Яроменкі (23.77), бронза – у яшчэ аднаго ўкраінца Аляксея Вірчанкі (23.85).

Раней ён быў першым на дыстанцыях 100 метраў батэрфляем, 100 метраў на спіне і 400 метраў вольным стылем.

Ігару Бокію 30 гадоў. На Паралімпіядзе ён выступае ў катэгорыі S13 (сярод атлетаў з парушэннямі зроку). Бокій упершыню выступіў на Паралімпійскіх гульнях у 2012 годзе ў Лондане, заваяваў 5 залатых медалёў і адно срэбра. У 2016-м у Рыа-дэ-Жанэйра былі 6 залатых медалёў і адна бронза. З Паралімпіяды ў Токіа беларускі плывец прывёз 5 залатых узнагародаў. Усяго – 22 медалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках