3 верасня 2024, aўторак, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўскі НПЗ спыніў палову магутнасцяў

5
Маскоўскі НПЗ спыніў палову магутнасцяў

Завод атакавалі ўкраінскія дроны.

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод спыніў блізу паловы сваіх магутнасцяў праз налёт украінскіх дронаў у нядзелю, паведамляе a target="_blank" href=https://www.reuters.com/>Reuters са спасылкай на тры крыніцы ў галіне.

Завод, які належыць «Газпрам нафце», забяспечвае кожны трэці прададзены літр бензіну ў Маскве і з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком газы для сталічных аэрапортаў, быў змушаны спыніць камбінаваную ўстаноўку перапрацоўкі нафты (КУПН) Еўра+, сцвярджаюць крыніцы агенцтва.

Паводле іх звестак, на ўстаноўцы магутнасцю 6 млн тонаў нафты за год адбыўся пажар і быў пашкоджаны адзін з трубаправодаў пасля таго, як раніцай 1 верасня на абсталяванне ўпаў беспілотнік.

На рамонт устаноўкі спатрэбіцца прыкладна 5-6 дзён і завод плануе перазапусціць яе да канца гэтага тыдня, запэўніваюць крыніцы Reuters. Аднак на час рамонту НПЗ істотна скароціць вытворчасць і продаж аўтабензіну, а таксама дызельнага паліва як буйным, так і дробным оптам.

Летась Маскоўскі НПЗ перапрацаваў 11,6 млн тонаў нафты і выпусціў 2,6 млн тонаў бензіну, 3,3 млн тонаў дызпаліва, а таксама 0,9 млн тонаў авіягазы.

Атака беспілотнікаў, у выніку якой пацярпеў завод, стала найбуйнейшай з пачатку вайны, давала справаздачу ў нядзелю расейскае Мінабароны. Паводле звестак вайсковай установы, налёт ахапіў 15 рэгіёнаў краіны, у ім былі задзейнічаныя больш за 158 БПЛА.

Мэр Сяргей Сабянін заяўляў у нядзелю, што на НПЗ загарэлася «тэхнічнае памяшканне, якое стаіць асобна». Зрэшты, пажару быў прысвоены максімальны – пяты – узровень складанасці, а для яго тушэння задзейнічалі гелікаптэры МНС і пажарныя падраздзяленні з усіх акругаў Масквы.

Таксама тры беспілотнікі атакавалі Кашырскую ДРЭС на беразе Акі ў Маскоўскай вобласці. Кіраўнік Кашыры Міхаіл Шувалаў заявіў, што «ахвяраў і разбурэнняў няма, пажару не было», а «электраэнэргія спраўна падаецца абанентам». Пры гэтым відавочцы апублікавалі відэа, на якім відаць выбух у раёне станцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках