27 верасня 2024, Пятніца, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін стрымлівае сябе ад важнага кроку»

8
«Пуцін стрымлівае сябе ад важнага кроку»

Гэтая пастанова можа паслужыць сігналам да яго адхілення.

Кампанія барацьбы са старымі генераламі ў РФ, якая і так ідзе даволі інтэнсіўна, атрымала новы імпульс пасля ўдару Украіны па расейскім складзе ў Таропцы.

Відавочна, што такіх гісторый з выбухамі арсеналаў у Расеі будзе яшчэ шмат. Такое меркаванне выказаў расейскі апазіцыйны палітык і грамадскі дзеяч Дзмітрый Гудкоў у інтэрв'ю для YouTube-канала «Сейчас».

“Следства ідзе, і людзі на гэтым зарабляюць сабе зорачкі. Напэўна ідзе гандаль. Нехта прапануе грошы за неўключэнне ў чорныя спісы. У кагосьці ёсць фінансы, а ў кагосьці не. Хтосьці разлічвае на падтрымку Шайгу, а потым высвятляецца, што ў Шайгу няма такіх рэсурсаў. То бок, там усё ідзе зусім не паводле законаў прававой дзяржавы”, – распавёў апазіцыянер.

На думку палітыка, карупцыянераў з найбліжэйшага асяроддзя Шайгу будуць саджаць і далей, але самога Шайгу Пуцін не кране.

Рэч у тым, што дыктатар разумее: нікога з блізкіх і недатыкальных лепш не арыштоўваць. “Калі ён кране хаця б аднаго з іх, для ўсіх астатніх гэта стане сігналам, што ён можа быць наступным. А гэта людзі дастаткова ўплывовыя, багатыя, якія валодаюць вялікімі рэсурсамі. І калі яны зразумеюць, што нічога не рабіць ужо небяспечна, яны могуць пазбавіцца ад Пуціна, які нясе для іх пагрозу. Пуцін гэта таксама разумее, таму і не кранае сваё блізкае кола. Не таму, што ён не хоча іх чапаць, а проста таму, што для яго гэта небяспечна”, - растлумачыў Гудкоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках