22 снежня 2024, Нядзеля, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе сабаку паставілі біянічныя пратэзы лап

У Лідзе сабаку паставілі біянічныя пратэзы лап

Упершыню ў Беларусі.

Сабака Патрык з Лунінца стаў уладальнікам біянічных пратэзаў дзвюх задніх лап, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на «Ліда ТВ». Аперацыю - упершыню ў Беларусі - правёў лідскі ветэрынар Павел Жульпа. Ён працуе ў мясцовым "Цэнтры выратавання жывёл".

Цяпер Патрык праходзіць рэабілітацыю і, са слоў медыка, стаў ужо больш упэўнена карыстацца сваімі новымі заднімі лапамі. «Было няпроста, таму што гэта ўжо дастаткова дарослы сабака. Ён у нейкай ступені звык, калі так можна сказаць, хадзіць на сваіх недасканалых лапках без пальчыкаў. Была невялікая асцярога, каб ён нанава адчуў свае новыя тытанавыя лапкі і ўпэўнена імі карыстаўся», - распавядае Павел Жульпа.

Гаспадара ў Патрыка пакуль няма. У 2023 годзе паранены шчанюк (ягоныя лапы пацярпелі ад пацукоў) трапіў да валанцёраў. Валанцёры выхадзілі сабаку і сабралі грошы на пратэзы. Спраектаваў іх лекар з расейскага Новасібірска Сяргей Гаршкоў. Самі пратэзы надрукавалі ў Маскве. Каб іх усталяваць, спатрэбіліся дзве аперацыі - кожная працягласцю па тры гадзіны. Так Патрык стаў першым у Беларусі сабакам, які перасоўваецца на двух тытанавых лапах.

Да канца месяца сабака застанецца ў Лідзе. Калі за гэты час яму не знойдуць новы дом, адправяць на платную ператрымку ў Менскую вобласць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках