27 верасня 2024, Пятніца, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцам і дзяржаўным службоўцам ва Украіне забаранілі карыстацца Telegram

9
Вайскоўцам і дзяржаўным службоўцам ва Украіне забаранілі карыстацца Telegram

Але ёсць і выключэнні.

Вайскоўцам і дзяржаўным службоўцам ва Украіне забаранілі выкарыстоўваць Telegram на службовых прыладах. Але ёсць і выключэнні.

Пра гэта паведамляе РНБА.

"Нацыянальны каардынацыйны цэнтр кібербяспекі (НКЦК) прыняў пастанову абмежаваць выкарыстанне Telegram у органах дзяржаўнай улады, ваенных фармаваннях, на аб'ектах крытычнай інфраструктуры", – гаворыцца ў паведамленні.

Прадстаўнікі Сіл абароны, якія прымалі ўдзел у пасяджэнні, адзначылі, што Telegram актыўна выкарыстоўваецца ворагам для кібератак, распаўсюджвання фішынгу і шкоднага праграмнага забеспячэння, выяўлення геалакацыі карыстальнікаў, карэктавання ракетных удараў і г.д.

"З мэтай мінімізацыі гэтых пагроз была прынятая пастанова аб забароне ўстанаўлення і выкарыстання Telegram на службовых прыладах работнікаў органаў дзяржаўнай улады, вайсковых службоўцаў, работнікаў сектара бяспекі і абароны, а таксама прадпрыемстваў – аператараў крытычнай інфраструктуры", – дадалі ўдзельнікі.

Выключэнне будуць складаць толькі тыя асобы, для якіх выкарыстанне гэтага мэсэнджэра з'яўляецца часткай службовых абавязкаў.

“Я заўсёды выступаў і выступаю за свабоду слова, але пытанне Telegram – гэта пытанне не свабоды слова, гэта пытанне нацыянальнай бяспекі”, – заявіў падчас пасяджэння кіраўнік ГУВ Кірыл Буданаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках