Уршуля фон дэр Ляен: Еўракамісія выдасць Украіне крэдыт на 35 млрд еўраў
7- 20.09.2024, 14:43
- 1,734
Кіеў атрымае яго ў рамках абавязанняў G7.
Еўракамісія выдасць Украіне крэдыт на 35 млрд еўраў. Кіеў атрымае яго ў рамках абавязанняў G7.
Пра гэта кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен паведаміла ў Twitter.
«Бесперапынныя атакі Расеі азначаюць, што Украіне патрэбная пастаянная падтрымка ЕЗ. Еўракамісія дасць Украіне крэдыт сумай да 35 мільярдаў еўраў у рамках абавязацельстваў G7», - напісала яна.
Са слоў фон дэр Ляен, гэта яшчэ адзін буйны ўклад ЕЗ у аднаўленне Украіны.