Ашуканцы навучылі жыхара Салігорска абыходзіць абмежаванні банкаў
4- 20.09.2024, 15:07
- 3,068
Пасля чаго выманілі грошы.
20-гадовы слесар-рамонтнік з Салігорска знайшоў аб'яву ў сацсетцы і захацеў паспрабаваць сябе ў якасці інвестара. Хлопец інвеставаў больш за 18 000 рублёў нібыта ў акцыі. У рэальнасці ж ён проста перавёў свае назапашванні ў абмен на фальшывыя абяцанні даходу і выявы графікаў, якія дасылалі яму ашуканцы ў мэсэнджэры.
"Характэрна, што кіберзлачынцы нават падвучвалі хлопца абыходзіць абмежаванні банкаў, устаноўленыя для прадухілення ўчынення ашуканскіх дзеянняў", - распавялі ва УУС.
Следчыя распачалі паводле гэтага факту крымінальную справу.