27 верасня 2024, Пятніца, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя адмовілася аднаўляць працу аплатнай сістэмы «Мір»

2
Турцыя адмовілася аднаўляць працу аплатнай сістэмы «Мір»

Пытанне нават не абмяркоўваецца.

Улады Турцыі не абмяркоўваюць аднаўленне працы ў краіне расейскай аплатнай сістэмы “Мір”, паведаміла “РИА Новости” крыніца ў адным з турэцкіх дзяржбанкаў.

“Пастанова аб гэтым прымаецца на ўзроўні ўрада, да нас паступае пастанова, якой мы, у сваю чаргу, прытрымліваемся. Такой пастановы няма”, - растлумачыў суразмоўца агенцтва. Таксама, паводле ягоных слоў, дзяржбанкі дагэтуль не атрымалі якіх-небудзь указанняў аб развязанні праблем з банкаўскімі пераводамі паміж Турцыяй і Расеяй.

Раней віцэ-мэр Анкары Эмрэ Даган заявіў, што ён хоча прапанаваць турэцкаму ўраду аднавіць працу расейскай аплатнай сістэмы ў краіне. Карты "Мір" прымалі пяць турэцкіх банкаў, але яны спынілі іх абслугоўванне з-за пагрозы другасных санкцый. У лютым 2024 года Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць аператара "Міру" – Нацыянальнай сістэмы аплатных картак. Пасля гэтага ўсе "прыязныя" краіны перасталі прымаць расейскія карткі.

З пачатку гэтага года турэцкія банкі сталі адмаўляцца працаваць з плацяжамі з Расеі. Расейскія ўлады спрабавалі дамовіцца з Анкарой, аднак да пачатку восені амаль усе банкі Турцыі пастанавілі адмовіцца ад абслугоўвання ўгод, звязаных з Расеяй і Беларуссю, казала знаёмая з сітуацыяй крыніца ТАСС.

Паводле слоў, аплаты для расейскіх кампаній ужо спынілі ўсе крэдытныя арганізацыі Турцыі з замежным удзелам, а зараз да іх маюць намер далучыцца дзяржаўныя і прыватныя банкі, якія не маюць замежных партнёраў.

Крэдытныя арганізацыі спрабуюць "засцерагчы сябе ад магчымых праблем у будучыні ў выглядзе патэнцыйных абмежаванняў і санкцый", патлумачыла крыніца ТАСС. Каб працягваць абслугоўваць расейска-турэцкі гандаль, у краіне, са слоў, дэ-факта застаўся адзіны банк - Emlak Katılım. Ён ажыццяўляе плацяжы ў лірах і рублях, тады як угоды ў далярах і еўра многія турэцкія банкі адразу блакуюць.

У верасні турэцкія банкі пачалі масава адмаўляць расейскім кампаніям у правядзенні плацяжоў у Еўразвяз і іншыя краіны, паведамлялі "Ведомостям" тры крыніцы з ліку імпарцёраў і пасрэднікаў. З іх слоў, нават падаванне банку дадатковых дакументаў аб пастаўцы не развязвае праблему.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках