СМІ раскрылі нюансы візіту Пуціна да мангольскіх шаманаў
14- 20.09.2024, 15:29
- 10,922
«Метафізічную частку» арганізоўваў кіраўнік Курчатаўскага інстытута.
Падчас нядаўняга наведвання Манголіі расейскі лідар Уладзімір Пуцін наведваў «шаманаў», бо задумаўся аб сваёй рэінкарнацыі і ачыстцы кармы - СМІ апублікавалі новыя падрабязнасці неафіцыйнай праграмы дыктатара.
Як піша «Можем объяснить», дэталі гэтай часткі візіту высветліў у сваіх крыніц у Маскве былы супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта і спічрайтэр Пуціна палітолаг Абас Галямаў. Ён растлумачыў, для чаго Пуцін можа звяртацца да ўсходніх метафізічных практык, будучы «ўцаркоўленым хрысціянінам».
На думку Галямава, візіт у Манголію быў дзіўным, афіцыйная паездка была «занадта дробнай» для прэзідэнцкага ўзроўню.
«Таму і ўзнікла думка, што ёсць іншая прычына. Я думаў, што ён паехаў па піяр», - сказаў палітолаг. Магчыма, расейскі дыктатар хацеў прадэманстраваць, што яму не страшны ордэр на арышт з Гаагі, нават калі пэўная краіна прызнае Рымскі статут.
«Але ў сваіх крыніц у адміністрацыі прэзідэнта Галямаў высветліў, што была і «метафізічная частка» візіту. Яе арганізоўваў сябар Пуціна Міхаіл Кавальчук - член-карэспандэнт РАН і кіраўнік Курчатаўскага інстытута (спецыялізуецца, у тым ліку на развіцці ядзернай энергетыцы - рэд.) », - гаворыцца ў публікацыі.
«Цар быў намі вельмі задаволены», - паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства.
Як адзначаецца, для Der Spiegel журналіст Міхась Зыгар пісаў, што гэта была сустрэча з шаманамі. Са звестак крыніцы Галямава, Пуцін сустракаўся з ламамі - будызм тыбецкага кшталту найбольш папулярная рэлігія ў Манголіі.
Галямаў не выключае, што яго суразмоўца мог пераблытаць, бо дрэнна разбіраецца ў пэўных рэлігійных кірунках.
Таксама адзначаецца, што будызм дапускае веру ў паганскіх багоў, пры гэтым Пуцін і раней сустракаўся з ламамі.
Экспэрт канстатуе, што Пуцін – язычнік: «Ён чалавек дастаткова рэлігійны, але не можа задаволіцца банальным хрысціянствам. Ён не можа не адчуваць, што занадта моцна супярэчыць запаведзям Ісуса».
Як мяркуе Галямаў, усходнія жрацы патрэбныя дыктатару для двух мэт. Па-першае, даць дадатковыя сілы для вайны, па-другое, Пуцін устурбаваны сваім даўгалеццем і рэінкарнацыяй.
«Ён разумее, што нейкая адказнасць будзе, таму чысціць карму. Ягонае мэта - пазбегнуць адказнасці за зробленае», - упэўнены экспэрт.