22 снежня 2024, Нядзеля, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка Эстоніі аб удары па Таропцы: Наступствы на фронце ва Украіне заўважым у найбліжэйшыя тыдні

1
Выведка Эстоніі аб удары па Таропцы: Наступствы на фронце ва Украіне заўважым у найбліжэйшыя тыдні

Расейцы страцілі каласальную колькасць набояў.

Атака ўкраінскіх беспілотнікаў на склад з ракетамі ў расейскім горадзе Таропцы прывядзе да наступстваў на фронце. Яны будуць заўважныя ў найбліжэйшыя тыдні.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік выведцэнтра Сіл абароны Эстоніі палкоўнік Антс Ківісельг, паведамляе ERR.

Ён звярнуў увагу, што ўкраінскія абаронцы ўдарылі па складзе ў той момант, калі частку расейскіх боепрыпасаў яшчэ не размясцілі ў бункерах. Таму ўзнік ланцужок выбухаў.

Ківісельг нагадаў, што ўзарвалася 30 тысяч тон боепрыпасаў - гэта значыць, амаль 750 000 набояў. Пры гэтым, з яго слоў, за тыдзень Расея выпускае 10 тысяч набояў.

- Гэта значыць, гэта двух-трохмесячны запас боепрыпасаў. У выніку гэтага нападу Расея панесла страты ў боепрыпасах, і наступствы гэтай страты мы ўбачым на фронце ў найбліжэйшыя тыдні, - падкрэсліў кіраўнік выведцэнтра Сіл абароны Эстоніі.

Каментуючы сітуацыю ў Курскай вобласці, Ківісельг заявіў, што Украіна працягвае ўтрымліваць ініцыятыву на аператыўным узроўні, нягледзячы на пачатак расейскага контрнаступлення.

- У чацвер на мінулым тыдні ўкраінцы таксама адкрылі новы адрэзак фронту - Глушкаўскі кірунак, дзе УСУ прасунуліся амаль на шэсць кіламетраў углыб расейскай тэрыторыі, - дадаў палкоўнік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках