Пад Менскам загарэлася прадпрыемства
1- 20.09.2024, 19:25
- 7,962
Задзейнічаныя больш за 10 адзінак тэхнікі.
Увечары, 20 верасня, чытачы пачалі дасылаць «Онлайнеру» мноства фота, на якіх пад Менскам нешта гарыць: на кадрах, зробленых з розных пунктаў горада, заўважныя даволі моцныя клубы дыму. У МНС заявілі: адбылося загаранне ў вёсцы Малінаўцы Менскага раёна.
Загаранне, мяркуючы з паведамлення, адбылося ў вытворчым будынку памерамі 30 на 40 метраў ТДА «Арылон-М». На месца выехала больш за дзесяць адзінак тэхнікі.