СМІ: Эрдаган дамагаецца сустрэчы з Гарыс у Нью-Ёрку
5- 20.09.2024, 19:49
- 3,470
Для паляпшэння стасункаў з ЗША.
Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган напярэдадні Генасамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН) дамагаецца сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Злучаных Штатаў Камалай Гарыс у Нью-Ёрку з мэтай падтрымаць тэндэнцыю на паляпшэнне стасункаў паміж дзвюма дзяржавамі, піша Bloomberg.
Паводле інфармацыі крыніцы, Эрдаган чакае адказу ад Гарыс і гатовы сустрэцца з яе напарнікам у прэзідэнцкай гонцы Цімам Уолцам. Пры гэтым ні міністэрства замежных спраў Турцыі, ні Белы Дом не давалі каментароў з гэтай нагоды.