Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску
3- 20.09.2024, 20:25
- 3,040
«Мы заўсёды будзем змагацца за вашу свабоду».
Польская еўрадэпутатка Малгажата Гасеўская выступіла ў Еўрапарламенце ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Прычым частка яе гаворкі была на беларускай мове, заўважыў праваабарончы цэнтр «Вясна».
«Дарагія беларускія сябры, мы памятаем пра вас. І заўсёды будзем змагацца за вашую свабоду», – сказала па-беларуску Малгажата Гасеўская.
Акрамя таго, яна асобна расказала пра Анджэя Пачобута і Алеся Бяляцкага, а таксама беларускіх палітвязняў, якія загінулі за кратамі.