Дроны атакавалі арсенал Галоўнай ракетна-артылерыйскай управы Мінабароны РФ
18- 21.09.2024, 8:16
- 29,974
Жыхары Цвярской вобласці паведамляюць пра магутныя выбухі.
Каля пасёлка Акцябрскае Цвярской вобласці РФ беспілотнікі атакавалі 23-і арсенал Галоўнай ракетна-артылерыйскай управы Мінабароны РФ. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра магутныя выбухі.
Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы «Крымскі вецер» і Astra.
23 арсенал ГРАУ знаходзіцца ўсяго за 16 км на поўдзень ад раней знішчанага 107-га арсеналу ў Тарапцы.
Маніторынгавая група Крымскага ветру паводле вынікаў звестак спадарожнікавай здымкі фіксуе магутны пажар на 23-м арсенале ГРАУ.
Колькасць агменяў пажараў павялічваецца з кожнай хвілінай.
На другім фота паказанае ўзаемнае размяшчэнне 23-га арсеналу ў Акцябрскім і 107-га арсеналу ў Тарапцы.
Astra таксама піша, што, паводле яе звестак, быў атакаваны 23-і арсенал ГРАУ ў пасёлку Акцябрскім Цвярской вобласці.
Нагадаем, у ноч на 18 верасня ўкраінскія дроны, якія кіруюцца СБУ, ГУР і ССА, нанеслі скрышальны ўдар па вялікім складзе ракетна-артылерыйскай управы Міністэрства абароны РФ у населеным пункце Тарапец Цвярской вобласці.