«Войска РФ сатруць у парашок»
13- 21.09.2024, 10:31
- 24,640
Экс-шэф ЦРУ расказаў пра адказ на ядзерны ўдар па Украіне.
У 2022 годзе ЗША папярэдзілі Расею, што ў выпадку выкарыстання ядзернай зброі супраць Украіны, Вашынгтон нанясе магутны ўдар па яе ваенных сілах, заявіў былы дырэктар Цэнтральнай выведнай управы Дэвід Петрэус.
Як піша выданне Onet, у 2022 годзе Петрэус заяўляў амерыканскім СМІ пра гатоўнасць ЗША знішчыць увесь Чарнаморскі флот Расеі, а таксама ўсе расейскія наземныя і паветраныя сілы, якія знаходзяцца на ўкраінскай тэрыторыі.
Як удакладняецца ў публікацыі, Вашынгтон не стаў пагражаць Маскве наўпрост, таму перадаў сваё папярэджанне праз Петрэуса. У камюніке, якое ён перадаў расейскаму боку, змяшчалася дэталёвае апісанне ўдару па расейскіх цэлях з выкарыстаннем сотняў крылатых ракетаў, якія былі б запушчаныя з амерыканскіх самалётаў і падводных лодак.
Паводле словаў экс-кіраўніка ЦРУ, Расею атрымалася адгаварыць ад выкарыстання ядзернай зброі дзякуючы цвёрдай, але ў той самы час асцярожнай пазіцыі ЗША, падмацаванай падтрымкай іншых краінаў.
Пры гэтым кіраўнік ЦРУ Уільям Бернс нядаўна заявіў, што ў 2022 годзе, у момант восеньскага контрнаступу УСУ, існавала рэальная рызыка нанясення краінай-агрэсаркай Расеяй удару тактычнай ядзернай зброяй па Украіне.