21 снежня 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: План перамогі Украіны будзе адкрыты ўсім

10
Зяленскі: План перамогі Украіны будзе адкрыты ўсім

Расея павінна яго бачыць.

План перамогі Украіны будзе даступны ўсім краінам. Яго мусіць бачыць і Расея, як і быць на другім саміце міру.

Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на сустрэчы з журналістамі 20 верасня.

«Мы заявілі, што гатовыя бачыць Расею на другім саміце міру, таму што ўсе нашыя хаўруснікі, у тым ліку найбліжэйшыя, якія на нашым баку і заўсёды супраць расейскай агрэсіі – усе сказалі, што Расея павінна быць на другім саміце. Таму што ваюе Расея супраць Украіны. Не можа без аднаго з бакоў быць заканчэнне вайны», – сказаў Зяленскі.

Паводле ягоных словаў, Украіна актыўна працуе над планам перамогі, тры пункты якога ўжо падрыхтаваныя, сустрэчы ў анлайн фармаце адбыліся.

«Яшчэ будуць сустрэчы афлайн і анлайн. І, як мы сказалі ў пачатку лістапада, увесь план будзе гатовы. Гэта будзе старт і падмурак для таго, каб размаўляць у любым фармаце з Расеяй. У любым фармаце, з любымі яе прадстаўнікамі, таму што будзе план і ёсць, што паказаць. Калі ім не падабаецца, будзе зразумелая іх рэакцыя на канкрэтыку, а не проста ўвогуле – мы нічога не хочам і будзем прадаўжаць вайну. Хоць я мяркуе, на сёння яны менавіта так і хочуць, проста прадаўжаць», – запэўніў прэзідэнт Украіны.

Акрамя гэтага, Зяленскі зазначыў, што план перамогі прадугледжвае хуткія і канкрэтныя крокі стратэгічных партнёраў Украіны ад сёння да канца снежня.

«Канкрэтныя дзеянні, якія залежаць выключна ад партнёраў, і ўжо ніхто мне не скажа, што гэта залежыць ад расейскага боку. План проста з'яўляецца мостам да саміту міру і да любога этапу заканчэння вайны. Мост, які ўзмацняе Украіну. Узмацняе яе палітычна, з гледзішча зброі, і ў разуменні таго, якой будзе наша будучыня пасля вайны. План будзе прэзентаваны прэзідэнту Байдэну, кандыдатам у прэзідэнты ЗША і ўсім іншым партнёрам. На мой погляд, план будзе адкрыты ўсім, у тым ліку, грамадствам у розных краінах. І Расея павінна яго бачыць. Таму што гэты план робіць больш жорсткай Украіну. І яны павінны пра гэта ведаць», – канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Якія крокі мяркуе план перамогі

Зяленскі таксама апісаў пункты, якія прадугледжвае план перамогі Украіны.

«Па-першае, адназначнае месца Украіны ў архітэктуры бяспекі свету. Другое, без дэталяў, але Курская аперацыя з'яўляецца часткай плану, яе другога пункта. Трэці пункт звязаны з канкрэтным умацаваннем Украіны наконт зброі. Далей – пункт, звязаны з эканомікай. Скажам так, нашае агульнае эканамічнае развіццё. Яшчэ пункт, звязаны не з эканомікай, а скажам так, з эканоміяй у будучыні. Гэта значыць, сёння вы нам дапамагаеце ў рэалізацыі гэтага плану, а ў будучыні Украіна зэканоміць вам шмат вашага рэсурсу», – пералічыў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках