21 снежня 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Іран не даў Расеі пускавыя ўстаноўкі пад перададзеныя ракеты

4
Reuters: Іран не даў Расеі пускавыя ўстаноўкі пад перададзеныя ракеты

Эксперты называюць дзве верагодныя прычыны гэтага.

Нядаўна Іран перадаў Расеі пэўную колькасць ракетаў малога радыусу дзеяння. Аднак пастаўка не ўключала ўласна пускавыя ўстаноўкі для іх. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на дасведчаныя крыніцы – еўрапейскага дыпламата, прадстаўніка еўрапейскай выведкі і чыноўніка ЗША.

Так, паводле словаў амерыканца, на стан пачатку верасня, калі стала вядома пра факт пастаўкі ракетаў, Іран не паставіў расейцам пускавыя ўстаноўкі. Прадстаўнік еўрапейскай выведкі дадаў, што яны і не чакаюць, што Іран дасць расейцам пускавыя ўстаноўкі.

Два эксперты паведамілі Reuters, што пускавыя ўстаноўкі не былі адпраўленыя з некалькіх верагодных прычынаў. Адна з іх заключаецца ў тым, што Расея, верагодна, плануе стварыць уласныя машыны пад гэтыя ракеты. Паводле іншай версіі, затрымліваючы пастаўку пускавых установак, Іран пакідае прастору для перамоваў з заходнімі дзяржавамі для паслаблення напружанасці.

Фабіян Хінц, эксперт з Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў датычна іранскіх ракетаў, сказаў, што ён не можа пацвердзіць, што Тэгеран затрымаў пускавыя ўстаноўкі. Для запуску балістычных ракетаў патрэбныя спецыяльна распрацаваныя пускавыя ўстаноўкі.

Паводле словаў Хінца, адной з прычынаў, чаму Іран не даслаў пускавыя ўстаноўкі, можа быць тое, што цывільныя грузавікі, якія Іран мадыфікаваў для запуску гэтых і іншых ракетаў, недастаткова надзейныя, каб працаваць на складаным усходнееўрапейскім ландшафце ды яшчэ і ва ўмовах украінскай зімы.

Паводле ягоных словаў, Іран мадыфікуе грузавікі, вырабленыя Mercedes і іншымі кампаніямі, і ператварае іх у пускавыя ракетныя ўстаноўкі, якія лёгка маскуюцца. На меркаванне эксперта, Расея можа мадыфікаваць уласныя вайсковыя грузавікі, каб з іх запускаць гэтыя ракеты.

«Камерцыйны стандартны грузавік Mercedes не настолькі здольны праехаць па бездаражы», – сказаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках