«Пуціну трэба было паслухаць украінцаў»
8- 21.09.2024, 15:29
- 13,376
Эксперт назваў тры вялікія памылкі кіраўніка Крамля.
Украіна паспяхова рэалізоўвае свае пагрозы на адрас РФ, агучаныя падчас вялікай вайны. Нягледзячы на гэта, Масква да гэтага часу недаацэньвае ворага.
Пра гэта ў сваім блогу ў Telegram піша расейскі вайсковы эксперт Ян Мацвееў:
«Украінцы папрасілі даць ім вазіць збожжа па Чорным моры – Пуцін адмовіў, прыгразіў Чарнаморскім флотам. Цяпер Чарнаморскі флот хаваецца, а грузавыя караблі заходзяць у Адэсу.
Украінцы папрасілі вярнуць ім палонных «азоўцаў» – Пуцін адмовіў, «азоўцаў» судзілі, катавалі ў турмах. УСУ атакавалі Курскую вобласць – цяпер на «азоўцаў» мяняюць жаўнераў тэрміновай службы.
Украінцы папрасілі дазволіць удары дальнабойнай зброяй – заходнія краіны дазволу не далі. Украінцы зрабілі свае дроны-ракеты і разносяць склады. Ёсць адчуванне, што калі ў 2014-м украінцы прасілі ад іх (адстаць – рэд.), трэба было паслухаць».