У Беларусь ідуць замаразкі
3- 21.09.2024, 22:45
- 20,434
Будуць і ападкі.
Сіноптык Дзмітры Рабаў распавёў, што з 23 да 29 верасня надвор'е ў Беларусі будзе нестабільным і не вельмі прыемным, паведамляе «Еўрарадыё».
Калі з тэмпературай паветра яшчэ можна змірыцца, то вось ападкі прымусяць адчуць восеньскі настрой.
Надвор'е на пачатку тыдня
У панядзелак-аўторак трэба чакаць пераменнай воблачнасці. Гэтымі днямі абыдзецца без дажджоў, уначы і раніцай будуць кароткачасовыя туманы.
Уначы ў панядзелак ужо прыйдуць першыя замаразкі - па паўночным усходзе чакаюць да -2°С. Тэмпература паветра ўдзень будзе ад 20 да 26°С.
Надвор'е ў сярэдзіне тыдня
Паўночна-заходнія рэгіёны чакаюць кароткачасовыя дажджы. Іх прынясе атмасферны фронт з Балтыйскага мора.
Уначы тэмпература паветра складзе 8–13°С. Удзень па паўночным захадзе будзе блізу 17°С, па паўднёвым усходзе слупок тэрмометра можа падняцца да 27°С.
А вось у чацвер-пятніцу дажджы рознай сілы пройдуць у большасці рэгіёнаў Беларусі.
Пры гэтым тэмпературы ўначы моцна не зменіцца. У чацвер удзень чакаем ад 17 да 24°С. У пятніцу будзе халадней - ад 14 да 21°С.
Надвор'е ў выходныя
У выходныя беларусаў чакае воблачнае неба. Прамяням сонца прабіцца будзе складана.
Дажджы прагназуюць кароткачасовыя на працягу дня. Вецер будзе ўмераным.
Уначы тэмпература паветра складзе ад 6 да 12 °С. Удзень у суботу можна чакаць 16–21°С, а ў нядзелю – 17–22°С.