У Беларусі ўстаноўлены новыя тэмпературныя рэкорды
- 21.09.2024, 18:39
- 2,024
Палова з іх - у Магілёўскай вобласці.
Адразу шэсць тэмпературных рэкордаў устаноўлены ў Беларусі ў чацвер, 19 верасня, паведамляе тэлеграм-канал nadvorie.
Палова з іх - у Магілёўскай вобласці. Адзін з рэкордаў трымаўся амаль паўстагоддзя.
Магілёў - 26,3°C (25,6°C - 1975)
Касцюковічы - 25,4 °C (24,8 °C - 2018, 2023)
Сена - 25,3 ° C (24,8 ° - 2018)
Езярышча - 25,1°C (24,7°C - 2018)
Ворша - 25°C (24°C - 2018)
Мсціслаў - 24,4°C (24,3°C - 2023).