УСУ ўдарылі па размяшчэнні акупантаў пад Марыупалем.
2- 21.09.2024, 18:46
- 7,608
Шмат "хуткіх".
У лясной мясцовасці ў раёне населенага пункта Рэспубліка Мікольскай абшчыны Марыупальскага раёна Украіны было разбітае месца размяшчэння расейскіх акупантаў.
Аб магутным прылёце па расейцах паведаміў у сваім Telegram дарадца гарадскога кіраўніка Марыупаля Пётр Андрушчанка.
З ягоных звестак, у выніку як мінімум 8 акупантаў ліквідаваны, а яшчэ 12 цяжка пакалечаныя.
Дарадца гарадскога кіраўніка Марыупаля ўдакладніў, што пасля ўдару акупантаў РФ рассяляюць у жылых дамах па горадзе.
У выніку ўдару расейцаў «разляцеліся ў розныя часткі сяла, «хуткіх» недзе пад 20 штук прыехала», - дадаў Андрушчанка.