Джоан Роўлінг збіраецца напісаць футурыстычны раман
5- 22.09.2024, 18:40
- 2,864
Дэталямі падзялілася сама пісьменніца.
Джоан Роўлінг плануе напісаць «футурыстычны твор». Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў X.
Пісьменніца ўдакладніла, што гэты раман нельга назваць «касмічнай адысеяй», гэта будзе «пэўная зямная» гісторыя. Але іншых дэталяў сюжэту не раскрыла.
Роўлінг мае намер прыступіць да яго пасля заканчэння працы над восьмай кнігай пра дэтэктыва Кормарана Страйка. Гэтую серыю яна выпускае пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт.
Роўлінг паведаміла, што адначасова працуе над трыма рознымі гісторыямі, і назвала сябе «жудасным працаголікам».