22 лiстапада 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакцынацыя супраць грыпу стартавала ў Менску

4
Вакцынацыя супраць грыпу стартавала ў Менску

Дзе можна прышчапіцца.

У Менску пачынаецца вакцынацыя ад віруса грыпу.

Прышчэпачная кампанія пакуль праводзіцца не паўсюдна ва ўстановах аховы здароўя горада, а толькі ў некаторых, у тым ліку ў 21-й цэнтральнай раённай паліклініцы Заводскага раёна.

Як паведамляе агенцтва «Минск-Новости», вакцынуюць тут усіх ахвочых.

«Пакуль на платнай аснове прэпаратам французскай вытворчасці «Ваксігрып Тэтра», - распавяла галоўная лекарка медустановы Наталля Мысліўчык.

З яе слоў, гэта эфектыўная вакцына, якая не прыводзіць да ўскладненняў і выкарыстоўваецца ў беларускай медыцыне многія гады.

Як адзначыла Мысліўчык, менчукі актыўна прышчэпліваюцца французскім прэпаратам. Вакцыну ад грыпу атрымліваюць і працаўнікі прадпрыемстваў Заводскога раёна.

Адзначым, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі пакуль не абвяшчала аб масавай імунізацыі насельніцтва ад грыпу.

Адзначым, што ў Беларусі вакцынацыя супраць грыпу сёлета будзе праводзіцца трыма вакцынамі.

Сярод іх:

«Вакцына для прафілактыкі грыпу» (трохвалентная, вытворчасць Расея, яе будуць прышчэпліваць бясплатна)

«Ваксігрып Тэтра» (чатырохвалентная, вытворчасць Францыя, прышчэпка платная)

«Інфлювак Тэтра» (чатырохвалентная, вытворчасць Швэйцарыя, прышчэпка платная).

Паколькі вірус грыпу схільны да мутацый, то штамавы склад вакцын мяняецца штогод, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках