Рэжысёр «Тэрмінатара» пачаў працу над ШІ-генератарам відэа
3- 25.09.2024, 19:36
- 2,058
Джэймс Кэмерон увайшоў у раду дырэктараў стартапа.
Амерыканскі рэжысёр Джэймс Кэмерон увайшоў у каманду па стварэнні ШІ-генератара відэа.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
«Кампанія Stability AI паведаміла ў аўторак, што Джэймс Кэмерон, рэжысёр фільмаў «Тытанік» і «Тэрмінатар», увайшоў у раду дырэктараў стартапа ў вобласці штучнага інтэлекту», - гаворыцца ў паведамленні.
Сам Кэмерон заявіў, што спалучэнне штучнага інтэлекту і кампутарнай графікі «адкрые аўтарам новыя магчымасці распавядаць гісторыі такімі спосабамі, якія мы ніколі не маглі сабе ўявіць».
Кампанія Stability AI, якая базуецца ў Лондане, у пачатку гэтага года прыцягнула амаль $80 млн фінансавання, а пазней – яшчэ $101 млн. Сярод яе распрацовак – Stable Video Diffusion, прылада для перакладу тэксту ў відэа.