Пад Барысавам 19-гадовая матацыклістка ўляцела ў бардзюр
29- 27.09.2024, 19:25
- 16,282
Яна загінула ад удару.
У Барысаўскім раёне 19-гадовая матацыклістка загінула ў ДТЗ, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама. Паводле папярэдніх звестак, яна не справілася з кіраваннем і стукнулася галавой у моташаломе.
Аварыя здарылася 27 верасня на трасе з бетонных пліт пад Барысавам а 16.44. Там 19-гадовая дзяўчына на матацыкле Honda, паводле папярэдніх звестак, ехала з боку Жодзіна ў кірунку Барысава.
Як мяркуюць у ДАІ, матацыклістка няправільна выбрала бяспечную хуткасць руху.
«Яна не справілася з кіраваннем і наехала на бардзюр, у выніку чаго ўпала і стукнулася аб яго галавой», - распавялі ва УУС.
Дзяўчына была ў моташлеме. Яна загінула на месцы здарэння.