28 верасня 2024, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Першая жанчына-зэчка з РФ на фронце была ліквідаваная пры загадкавых абставінах

23
СМІ: Першая жанчына-зэчка з РФ на фронце была ліквідаваная пры загадкавых абставінах

Журналісты даведаліся падрабязнасці.

Зафіксаваны першы выпадак смерці на вайне супраць Украіны расейскай зняволенай. Жанчына была завербаваная ў акупацыйнае войска РФ у траўні 2024 года з расейскай калоніі, дзе адбывала турэмнае зняволенне.

Пра ліквідацыю вайскоўкі-зэчкі расказалі рэгіянальныя ленінградскія расейскія СМІ, паведамляе «Дыялог».

У 37-гадовай Алены Піманенкавай вельмі багатае крымінальнае мінулае. Жанчына была асуджаная не менш за 6 разоў, у тым ліку за крадзяжы і пагрозы забойствам. З яе калоніі блізу 60 жанчынаў выказалі жаданне ваяваць супраць Украіны, але адабраныя былі толькі 10.

У расейскім войску Піманенкава атрымала пасаду «стралка-санітаркі». Аднак яна хутка адваявалася. У канцы жніўня сям'і паведамілі, што жанчына памерла, трапіўшы пад машыну ў Белгародскай вобласці.

Сваякі не вераць у гэтую версію. Паводле іхніх звестак, напярэдадні смерці Піманенкавай ім тэлефанаваў невядомы агрэсіўны мужчына і пагражаў «адвучыць ад шкодных звычак» Алену.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках