28 верасня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі паказаў вынікі ўдару РФ па лякарні ў Сумах

Зяленскі паказаў вынікі ўдару РФ па лякарні ў Сумах

Вядома пра 8 загінулых, больш за 100 пацыентаў эвакуяваныя.

Колькасць ахвяраў у выніку ўдару «Шахедаў» па лякарні ў Сумах вырасла да 8 чалавек.

Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Сумы. Расея ўдарыла "шахедамі" па адной з лякарняў горада. Цяпер вядома пра 8 загінулых. Адзінаццаць чалавек параненыя, з лякарні эвакуяваныя 113 пацыентаў. Прадаўжаецца выратавальная аперацыя», – удакладніў кіраўнік украінскай дзяржавы.

«Усім у свеце, хто кажа пра гэтую вайну, варта зважаць, куды б'е Расея. Яны ваююць з лякарнямі, цывільнымі аб'ектамі, жыццямі людзей. Прымусіць Расею да міру можа толькі сіла. Мір праз сілу – толькі гэта адзіны правільны шлях. Дзякуй усім, хто дапамагае нам на гэтым шляху», – адзначае Зяленскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках