28 верасня 2024, Субота, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«УСУ ў Курскай вобласці сканцэнтраваны на двух задачах»

2
«УСУ ў Курскай вобласці сканцэнтраваны на двух задачах»

Экспэрт расказаў аб аперацыі ўкраінскіх сіл на расейскай тэрыторыі.

Кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка расказаў у эфіры Radio NV што ў Курскай вобласці працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні.

"Магу сказаць, што на сёння баі працягваюцца на паўночным кірунку, гэтак жа на паўднёва-заходнім кірунку - Глушкаўскі раён, дзе найбольш актыўныя баявыя дзеянні", - адзначыў экспэрт.

Мусіенка растлумачыў, што ўкраінскія войскі сканцэнтраваны на двух задачах:

«Першая задача - гэта прасунуцца і завалодаць гэтым плацдармам у раёне Глушкаўскага раёна, выцесніць адтуль ворага, дзе ствараліся ўсе ўмовы для іх здушэння і атачэння. Вораг перакінуў сюды дадатковыя сілы, яны здолелі па пантонах сёе-тое дацягнуць, але ім гэта не дапамагло. У прынцыпе, контрнаступальныя дзеянні былі няўдалымі».

Пры гэтым, дадаў экспэрт, бачна, што вораг рыхтуецца зноў да контратакуючых дзеянняў:

«Цяпер яны ўсё ж рыхтуюцца да таго, каб спрабаваць атакаваць флангі. Ім гэта не ўдаецца».

Ён назваў і другую задачу ўкраінскіх сіл:

«Другая задача, якая выконваецца: украінская абарона канцэнтруецца на тым, каб абараняць нашыя пазіцыі, стабілізаваць флангі, клапаціцца пра лагістыку. Вораг [кажа] (той самы [камандзір Ахмата Апці] Алаўдзінаў), што ўкраінскае войска зараз можа максімум акапацца і рызыкі прасоўвання для іх няма. Але пры гэтым яны не згадваюць, што расейскія войскі выцесніць украінскія Узброеныя сілы не могуць».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках