28 верасня 2024, Субота, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі «ўвайшлі ў абарачэнне» «дублі»

2
У Беларусі «ўвайшлі ў абарачэнне» «дублі»

Імі ўсё часцей расплачваюцца ў крамах.

У 2024 годзе пачасціліся выпадкі разлікаў грамадзянамі за розныя тавары вырабамі, якія знешне падобныя да купюр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (так званымі «дублямі»), паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

«Толькі за тры летнія месяцы ў Бабруйскі міжраённы камітэт дзяржкантролю ад праваахоўных органаў паступіла дзесяць матэрыялаў аб разліках з выкарыстаннем сувенірных купюр ад 5 да 200 „дубляў“, — паведамляе ведамства. - Трэба адзначыць, што заканадаўствам рэспублікі прадугледжана як крымінальная (за махлярства), так і адміністрацыйная (за невыкананне патрабаванняў заканадаўства аб праверцы наяўных грашовых сродкаў) адказнасць. У выніку за разлік сувенірнымі „дублямі“ да адказнасці можа быць прыцягнуты не толькі пакупнік, але і прадавец тавараў».

Як піша КДК, нядаўна ў дачыненні да двух работнікаў гандлю, якія прынялі ў якасці аплаты сувенірныя купюры, вынесены папярэджанні аб недапушчальнасці такіх супрацьпраўных дзеянняў. За паўторнае іх учыненне можа быць накладзены штраф сумаю да трох базавых велічыняў (гэта значыць да 120 рублёў). Пры гэтым прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за такія парушэнні ўпаўнаважаны службовыя асобы органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Нацыянальнага банка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках