Кожны другі беларус наважыў менш піць
12- 28.09.2024, 18:54
- 3,152
І менш выдаткоўваць на лекі.
Амаль палова беларусаў - 44% - запланавалі ў будучыні скараціць выдаткі на алкагольныя напоі ў параўнанні з 2023 годам. Пры гэтым амаль столькі ж (40%) наважылі знізіць выдаткі на лячэнне і медыкаменты, піша officelife.
Такімі звесткамі падзялілася на форуме Belarus Retail & Real Estate Forum 2024 кіраўніца праектаў Міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў МАСМД у Беларусі Анастасія Печко.
А вось сярод катэгорый, на якія нашы суайчыннікі плануюць, наадварот, павысіць выдаткі, на першым месцы аказаўся адпачынак. Больш грошай на яго разлічваюць патраціць 33% апытаных.
Каля чвэрці ўдзельнікаў даследавання збіраюцца больш выдаткоўваць на дзіцячыя тавары, яшчэ 23% - на абутак і адзенне. Аб планах павялічыць выдаткі на алкаголь і цыгарэты заявілі 3 і 4% апытаных адпаведна.
Адпачынак аказаўся сярод катэгорый, на якія беларусы збіраюцца збіраць сёлета. Аб гэтым заявіла 36% апытаных. Таксама ў пяцёрцы рэчаў, на якія будуць адкладаць грошы беларусы, аказаліся рамонт кватэры ці дома (32%), аўтамабіль (23%), бытавая тэхніка або мэбля (23%) і нерухомасць (22%).
Пры гэтым самым папулярным спосабам назапашвання грашовых сродкаў застаецца "адкладаць частку заробку" - яго выбіраюць 94%.