28 верасня 2024, Субота, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрацыя лыжных гонак РФ заклікала разбамбіць Лондан

33
Федэрацыя лыжных гонак РФ заклікала разбамбіць Лондан
Алена Вяльбе

Сапраўдны твар расейскага спорту.

Прэзідэнт Федэрацыі лыжных гонак Расеі Алена Вяльбе прапанавала нанесці ўдар бомбай па Лондане пасля таго, як Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (FIS) працягнула адхіленне расейцаў.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка выказала сваё меркаванне ў каментары расейскаму парталу NEWS.

«Я скажу, напэўна, рэчы, якія ўвогуле казаць нельга. Мне здаецца, калі б мы нейкую сур'ёзную бомбу кінулі ў цэнтр Лондана, ужо б усё скончылася, нас бы ўжо ўсюды пусцілі. Барацьба Расеі з усім знешнім светам працягваецца стагоддзямі.

Нас ніколі не любілі, нават калі рабілі выгляд, што любяць. З пікай за спінай яны стаяць заўсёды. Я люблю, калі нашая краіна моцная і, напэўна, нашая сіла раздражняе ўвесь свет», – сказала Вяльбе, а таксама дадала, што не верыць у зняцце санкцый адразу пасля заканчэння вайны.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках