Калі ў Беларусі выпадзе першы снег?
7- 28.09.2024, 20:00
- 7,092
Адказвае сіноптык Рабаў.
Ці парадуе кастрычнік цяплом, як верасень?
Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў сіноптык Дзмітры Рабаў.
Як адзначыў спецыяліст, «у цэлым кастрычнік абяцае быць цяплейшым чым звычайна, тэмпература паветра будзе вышэйшай за норму на 1-1,5°С. Чакаецца ад +5°С на паўночным усходзе да +8°С на паўднёвым захадзе Беларусі. У параўнанні з вераснем чакаецца паніжэнне тэмпературы да 6°С».
Усё часцей атмасферныя працэсы будуць вызначацца ўплывам атлантычных цыклонаў: «Клімат становіцца нестабільным: то цеплыня, то холад. Рэзкія змены ў атмасферы будуць суправаджацца ападкамі і халодным ветрам».
Звычайна прыкладна з сярэдзіны другой дэкады кастрычніка сярэднесутачная тэмпература паветра пачынае стабільна змяншацца, апускаючыся ніжэй адзнакі ў +5°С. Гэта сведчыць аб завяршэнні вегетацыйнага перыяду для раслін, адзначыў Рабаў.
«На працягу месяца чакаецца прыкладна столькі ж ападкаў, колькі звычайна бывае ў гэты час года. У сярэднім будзе ад 11 да 16 дзён з дажджом. У трэцяй дэкадзе часта ідуць змешаныя ападкі - дождж са снегам, які звычайна хутка растае», - прагназуе сіноптык.
«У кастрычніку чакаецца да двух тыдняў з туманамі. У канцы месяца магчымы слабыя замаразкі. Таксама ёсць імавернасць, што кастрычнік падорыць нам яшчэ адзін цёплы перыяд - бабіна лета», - дадаў ён.