«Першымі пра гэты дазвол даведаюцца расейцы»
6- 28.09.2024, 20:05
- 4,452
Прэс-сакратар Зяленскага распавёў, калі Украіна пачне біць заходняй зброяй па тэрыторыі РФ.
Пра атрыманы УСУ дазвол біць заходняй дальнабойнай зброяй углыб Расеі першымі даведаюцца расейцы. Такую заяву зрабіў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў у эфіры тэлемарафона:
«Першымі аб дазволе біць углыб Расеі даведаюцца расейцы. А ўжо потым будзе зроблена афіцыйная заява. Канчатковай пастановы для вас у мяне зараз няма».
Са слоў Нікіфарава, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас свайго візіту ў ЗША правёў перамовы з усімі партнёрамі, ад якіх залежыць гэтая пастанова.
«Хоць зараз няма адназначнага дазволу, але ёсць гэты вялікі ціск на партнёраў з боку Украіны. Мы спадзяёмся, што партнёры паддадуцца», - дадаў ён.