3 верасня 2024, aўторак, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Параноя разбурае мозг Лукашэнкі»

23
«Параноя разбурае мозг Лукашэнкі»

Заявы становяцца ўсё больш вар'яцкімі.

Лукашэнка заклікаў моладзь жыць бядней і не імкнуцца ў Менск.

Пра гэта дыктатар абвясціў на сустрэчы са студэнтамі Віцебшчыны ў рамках мерапрыемства "Адкрыты мікрафон". Пра перавагу беднасці ён прывёў улюбёны “жалезны” аргумент, што інакш давядзецца ваяваць, піша чытач сайта Charter97.org:

- А ў рэгіёнах “усё створана для добрага жыцця”. Пра менскія заробкі, якія ў разы большыя за рэгіянальныя, сціпла прамаўчаў. Сказаў бы сапраўды, што рабы патрэбныя па ўсёй краіне. Чым больш параноя разбурае мозг Лукашэнкі, тым больш “аргументаванымі” становяцца ягоныя довады.

Паказаныя лукашыстамі моманты гэтага візіту жахлівыя. Дрымучая і неадукаваная істота захапіла Беларусь, называе сябе галоўным ідэолагам краіны.

“Гуманітарыстыка” для яго - лаянка. Заяўлена, што Беларусь будзе развівацца “паводле марксісцка-ленінскай палітэканоміі”, бо эканоміка лукамор'я рэгуляваная, і цывілізаваны свет ім не ўказ. А "барацьба за тэхналагічнае лідарства вядзе свет да краю прорвы".

Састарэлы дыктатар цягне Беларусь у цемрашальства і рэгрэс.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках