3 верасня 2024, aўторак, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы «вызваляюць» Суджу паводле Данбаскага сцэнару

2
Расейцы «вызваляюць» Суджу паводле Данбаскага сцэнару

Новыя фота з Курскай вобласці.

У Курскай вобласці, дзе УСУ з 6 жніўня праводзяць сваю аперацыю, расейскія войскі сціраюць з твару зямлі горад Суджу - яго пастаянна закідваюць авіябомбамі, піша apostrophe.ua.

Новыя фота знішчэння Суджы публікуюць расейскія паблікі.

Як відаць на фота, расейскія вайскоўцы разбамбілі “Лядовы стадыён” у Суджы - такі сцэнар татальнага знішчэння яны выкарыстоўвалі ва ўсіх украінскіх гарадах - Бахмуце, Папаснай, Аўдзееўцы, а цяпер гэтак жа знішчаецца Тарэцк.

“Расейскае войска пачало вызваляць Суджу паводле сцэнару Данбаса. "Лядовы стадыён", куды прыляцела авіябомба. І гэта толькі пачатак. Ваенкары адкрыта пішуць, што неўзабаве ўвесь горад сатруць з зямлі, і нават не звернуць увагі, што там засталіся сотні расейскіх грамадзян. Пуціну ўсё адно каго забіваць”, - каментуюць фота ў Сеціве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках