3 верасня 2024, aўторак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Дыверсанты рыхтавалі забойства Дзмітрыя Гардона

20
СБУ: Дыверсанты рыхтавалі забойства Дзмітрыя Гардона

Групу дыверсантаў узначальваў былы народны дэпутат.

Служба бяспекі Украіны затрымала сябраў агентурнай сеткі ФСБ на чале з экс-народным дэпутатам забароненай «Партыі рэгіёнаў», якая каардынавала дыверсіі, сярод іншага планавала забойства журналіста Дзмітрыя Гардона.

Усяго, як паведамляе прэс-служба СБУ, у сетку ўваходзілі чатыры чалавекі, у тым ліку былы дэпутат. Усе яны затрыманыя.

Расейская агентура планавала серыю падрываў на чыгуначных рэйках, у тым ліку падрыў аднаго са шляхоў у Кіеўскай вобласці.

Аднак сярод задач таксама быў збор звестак аб украінскіх дзеячах, якія "цікавілі" расейскую спецслужбу, для іх далейшай "ліквідацыі".

Сярод тых, на каго расейскія спецслужбы рыхтавалі заказное забойства, быў украінскі журналіст Дзмітрый Гардон.

Падчас вобшуку ў затрыманых знойдзены і канфіскаваны сродкі сувязі і электронныя прылады з доказамі выведвальна-падрыўной дзейнасці на карысць РФ.

Цяпер усе чацвёра затрыманыя знаходзяцца пад вартай. У залежнасці ад учыненых злачынстваў ім паведамлена аб падазрэнні паводле артыкулаў тэрарыстычны акт, дзяржаўная здрада і дыверсіі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках