Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі ідзе рост захворванняў COVID-19
10- 3.09.2024, 14:58
- 8,106
Нібыта праз сезоннасць.
У Беларусь прыходзіць сезоннасць многіх рэспіраторных вірусных захворванняў, паведаміў галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, народны лекар Беларусі Ігар Карпаў.
Ён расказаў, што найперш размова ідзе аб адэнавірусе, рэспіраторна-сінцыцыяльным вірусе, рынавірусе, а таксама COVID-19.
«Мяняюцца кліматычныя і сацыяльныя ўмовы: дзеці ідуць у школу, студэнты ў аўдыторыі, у многіх заканчваецца адпачынак. І таму мы зноў і зноў успамінаем аб праблеме вострых рэспіраторных захворванняў, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам», - заявіў лекар Карпаў.
Паводле ягоных слоў, уздым гэтых захворванняў чакаюцца восенню. Што да каранавіруса, то яго нельга недаацэньваць, нягледзячы на тое, што ён атрымаў крыху іншую форму, удакладніў спецыяліст.
«Цяпер ён стаў крыху іншым. Ва ўсіх на слыху слова «амікрон», яго розныя мутацыі. Як мы памятаем, шмат розных назваў было, якія нечакана з'яўляліся і крыху адпужвалі», — патлумачыў галоўны пазаштатны інфекцыяніст.