3 верасня 2024, aўторак, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жыткавіцкім раёне закрылі дзіцячы садок і размясцілі вайскоўцаў

4
У Жыткавіцкім раёне закрылі дзіцячы садок і размясцілі вайскоўцаў

Замест дзіцячага садка - казарма.

Чарговы дзіцячы садок спыніў існаванне ў Гомельскай вобласці. Гэта Грабянеўскі дзіцячы садок у Жыткавіцкім раёне. Пасля закрыцця ўстановы там размясцілі вайскоўцаў, даведаўся «Флагшток».

«Наш дзіцячы садок спыняе сваё існаванне з 1 верасня. Дзякуй, што былі з намі», - паведаміла адміністрацыя ўстановы ў сацсетках.

Пра тое, што дзіцячы садок закрыюць, было вядома загадзя. Яшчэ ў траўні адміністрацыя паведамляла, што выпускны 2024 года - апошні для ўсёй установы.

На сайце дзіцячага садка ўказана, што апошнім часам тут функцыянавала ўсяго адна група — інтэграваная, рознаўзроставая, а колькасць выхаванцаў — 13 дзяцей. Педкалектыў складаўся з двух работнікаў.

Усяго ж Грабянеўскі дзіцячы садок, заснаваны ў 1988 годзе, разлічаны на 90 месцаў. Адбілася скарачэнне колькасці насельніцтва: паводле апошніх афіцыйных звестак у пасёлку пражывае менш за 200 чалавек.

Як высветлілі журналісты, будынак дзіцячага садка, які вызваліўся, часова аддалі вайскоўцам. На званок ад імя мясцовага жыхара ў сельскай радзе адзначылі, што «зараз там жывуць нашы вайскоўцы». На які тэрмін і для якіх мэт у закрытым дзіцячым садку пасялілі вайскоўцаў, мясцовыя ўлады не ведаюць.

У жніўні 2024 года ў Жыткавіцкі раён былі перакінутыя падраздзяленні Узброеных сіл Беларусі. У рамках «узмацнення» фіксаваліся перамяшчэнні калон з тэхнікай 357-га асобнага парашутна-дэсантнага батальёна 103-й паветрана-дэсантнай брыгады (в/ч 52500) у Жыткавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах, якія мяжуюць з Украінай.

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы 20 жніўня камандуючы ССА Вадзім Дзенісенка інспектаваў раён засяроджвання і пункт кіравання 103-й паветрана-дэсантнай брыгады ССА, размешчаны ў наваколлях Чарацянкі, якая знаходзіцца ў 12 кіламетрах ад пасёлка Грабянеўскага. Палёты таксама фіксаваліся 22 і 30 жніўня.

Адзначым, што ваенная актыўнасць у раёне Жыткавіч пачалася пасля ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну. Вайсковыя аб'екты знаходзяцца за 70 кіламетраў — даволі далёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках