3 верасня 2024, aўторак, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як украінскім беспілотнікам удаецца абыходзіць расейскую сістэму СПА

2
Як украінскім беспілотнікам удаецца абыходзіць расейскую сістэму СПА

Распавёў камандзір спецпадраздзялення ўдарных дронаў УСУ.

Расейская сістэма СПА не здольная абараніць ад беспілотнікаў нават Маскву. Пра гэта сёння, 3 верасня, у эфіры тэлеканала FREEДОМ распавёў камандзір спецпадраздзялення ўдарных дронаў «Белы арол» Валерый Баравік.

Ён адзначыў, што Расея не рыхтавалася да вайны на сваёй тэрыторыі, а планавала пераможным маршам зайсці ў Кіеў за кароткі перыяд часу.

«Таму сістэмы СПА засталіся на ранейшым узроўні, яшчэ савецкім, да распаду Савецкага Саюза. Наколькі яны моцна развіваліся, мы бачым зараз. З іншага боку, ніводная краіна свету не зможа забяспечыць абаронай усе свае аб'екты, асабліва невайсковыя, дапусцім, заводы, якія вырабляюць кампаненты або саму абаронную прадукцыю. Што там казаць пра аб'екты на ўсёй тэрыторыі Расеі, калі каля Масквы і саму Маскву не могуць яны абараніць. Самыя абароненыя аб'екты - гэта бункеры Пуціна, або дзе там ён адпачывае», - сказаў Баравік.

Ён падкрэсліў, што ўсе больш-менш масавыя атакі - праблема для расейцаў.

Баравік таксама расказаў, што Украіна нарошчвае магчымасці вытворчасці і ўжывання дронаў.

“Не толькі колькасна, але і якасна. Па далёкасці - мы можам павялічваць далёкасць да 2 тысяч кіламетраў, па манеўранасці, па колькасці, маса боегаловак і гэтак далей... Адным словам, ёсць куды ісці, ёсць з чым ісці, калі будзе нармальная кааперацыя вытворцы, вайскоўцаў і дзяржавы, якая фінансуе гэта, то мы можам пашыраць і біць ужо сотнямі, я не кажу пра тысячы пакуль, сотнямі дронаў па тых аб'ектах, якія дапамагаюць агрэсіі нашага ворага супраць Украіны», - сказаў камандзір спецпадраздзялення ўдарных дронаў «Белы арол».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках