3 верасня 2024, aўторак, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У РФ поўным ходам ідзе прыхаваная мабілізацыя на вайну

3
СМІ: У РФ поўным ходам ідзе прыхаваная мабілізацыя на вайну

Рэгіёны не спраўляюцца.

Расея фармуе новую брыгаду для падтрымкі групоўкі «Поўнач» у Харкаўскай вобласці, паведаміў спікер Аператыўна-тактычнай групоўкі «Харкаў» Узброеных сіл Украіны Віталь Саранцаў. З яго слоў, у склад новай брыгады ўвойдуць тры атрады агульнай колькасцю амаль 5 тысяч чалавек.

Эксперты мяркуюць, што фармаванне такіх падраздзяленняў з'яўляецца ўтоенай мабілізацыяй. Каб кампенсаваць значныя страты расейскага войска, Крэмль увесь час павялічвае выплаты рэкрутам, аднак рэгіёны не спраўляюцца з планамі па вярбоўцы, паведамляе FREEДОМ.

У Маскве мабільныя пункты вярбоўкі ў шэрагі расейскага войска размясцілі проста на станцыях метро.

Так, у жніўні мэр Масквы Сяргей Сабянін паабяцаў, што ў 2024 годзе адправіць на поўнамаштабную вайну супраць Украіны 23 тысячы чалавек, зрабіўшы сталіцу лідарам па наборы кантрактнікаў сярод расейскіх рэгіёнаў. Але на ідэйнасць рэкрутаў не разлічваюць, бо за іх жыцці абяцаюць самавітыя грошы.

- У канцы ліпеня Сабянін выдаў указ аб павышэнні разавай выплаты за падпісанне кантракту з Мінабароны да 1,9 млн рублёў. Сума стала рэкорднай для расейскіх рэгіёнаў, пакуль у Санкт-Пецярбургу не пачалі плаціць 2,1 млн рублёў, - з публікацыі выдання The Moscow Times.

Амаль 70% кантрактнікаў, якіх Масква адпраўляе на вайну Расеі супраць Украіны - гэта расейцы з іншых рэгіёнаў. Масквічы і жыхары Падмаскоўя складаюць менш за 20% кантрактнікаў, але страты расейскага войска трэба тэрмінова папаўняць.

- Паводле статыстыкі Расеі - сёння за месяц мабілізуюцца 30 тысяч чалавек. Куды яны дзяваюцца? Дзе і як іх збіраць - не вельмі зразумела. Палічыць гэта немагчыма, можна арыентавацца на тыя лічбы, якія дае сама дзяржава. Але самае галоўнае, што колькасць прызваных і мабілізаваных людзей не можа быць улічаная рэальным падлікам, бо ў Мінабароны існуе вялікая колькасць «мёртвых душ», — зазначае палітык, лідар міжнароднага руху «Гаварыце Гучней!» Андрэй Сідзельнікаў.

У рэгіёнах не выконваюць больш за траціну квот па наборы, паведамляюць ананімныя крыніцы агенцтва Bloomberg. Не выключана, што неўзабаве Крэмль будзе вымушаны разгледзець пастанову аб новай мабілізацыі.

- Няздольнасць Расеі адбіць украінскі наступ і аднавіць кантроль над сваёй мяжой выявіла недахоп абарончых рэзерваў. Масква мае сотні тысяч вайскоўцаў на лініі фронту на ўсходзе і поўдні Украіны, дзе яна сутыкаецца з ростам страт, а баявыя дзеянні ў асноўным зайшлі ў тупік, - з публікацыі агенцтва Bloomberg.

Мінабароны Расеі тэрмінова спрабуе папоўніць страты расейскага войска на Харкаўскім кірунку. Там фармуюць новую добраахвотніцкую брыгаду пад назвай «Барс».

У склад брыгады ўвойдуць тры асобныя атрады: «Барс-Бранск», «Барс-Курск» і «Барс-Белгарад», з агульнай колькасцю асабовага складу 4921 вайскоўцаў. Адправяць на фронт і жаўнераў тэрміновай службы, якіх Пуцін раней кляўся не дапускаць да ўдзелу ў баявых дзеяннях.

«Пуціну расказваюць пра тое, што сабранае шматтысячнае войска, а фізічна яго знайсці вельмі складана. Тое, што з іншых рэгіёнаў будуць перакідаць салдат тэрміновай службы, яго пра гэта таксама папярэджвалі дастаткова даўно. Чаму ёсць здзіўленне ў бацькоў, якія зараз спрабуюць выцягнуць дзяцей з гэтай дзіркі, як яны самі пішуць, незразумела. Але трэба было пра гэта думаць раней», - падкрэслівае Андрэй Сідзельнікаў.

Праз мабілізацыю ў Расеі ўзнік хранічны дэфіцыт рабочай сілы. Паводле звестак Цэнтрабанка, доля кампаній, якія адчуваюць кадравы голад, дасягнула 70%.

Згодна са справаздачай рэгулятара, з сярэдзіны 2023 года павялічыўся недахоп як кваліфікаваных, так і некваліфікаваных работнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках