3 верасня 2024, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Пуціна гэты візіт важны толькі адным: што Крэмль мог прапанаваць Манголіі

7
Для Пуціна гэты візіт важны толькі адным: што Крэмль мог прапанаваць Манголіі
Фота: Getty Images

Захад можа ўвесці санкцыі.

Пуцін 3 верасня прыбыў з візітам у Манголію, дзе яго мусілі б затрымаць праз ордэр на арышт, выдадзены МКС. Аднак Улан-Батар не пойдзе на такі крок, бо Маскве, імаверна, удалося знайсці рычагі ўплыву на кіраўніцтва краіны.

Такое меркаванне выказаў «24 каналу» былы супрацоўнік КДБ і Службы замежнай выведкі Расеі Сяргей Жырноў, які патлумачыў, якую галоўную мэту мела паездка кіраўніка Крамля ў Манголію. У той жа час у Еўрапейскім парламенце адрэагавалі на гэтую падзею, падкрэсліўшы, што ЕЗ павінен ужыць дыпламатычныя і эканамічныя захады ў дачыненні да Манголіі.

Знішчае сусветны парадак

Паездка Пуціна ў Манголію не мае для яго сэнсу, на думку Жырнова, акрамя таго, каб дапячы Заходняй Еўропе і Гаажскаму трыбуналу. Менавіта гэтым візітам Пуцін разам з кіраўніцтвам Манголіі «пахавалі» Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

- Кіраўнік Крамля мэтанакіравана знішчае сусветны парадак, які сфармаваўся ў свеце пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, - адзначыў былы супрацоўнік КДБ.

Як вядома, Манголія падпісала Рымскі статут і зараз павінна затрымаць Пуціна, якому Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт.

Аднак Манголія не проста так пагадзілася на візіт Пуціна. Магчыма, Масква нешта прапанавала ёй за гэта.

- Напрыклад, гаворка ішла аб тым, што Расея збіралася будаваць новы газаправод у Кітай па тэрыторыі Манголіі. Ці Пуцін, магчыма, паабяцаў Улан-Батару пастаўляць цягам 25 гадоў бясплатна газ і нафту, - выказаў меркаванне ён.

У адказ на такі крок Манголіі Захад можа ўвесці супраць яе санкцыі. Аднак галоўнае, з яго слоў, гэта страта рэпутацыі. Цяпер з Манголіяй не будуць падпісваць пагадненні, якія маглі б падпісаць.

- У той жа час кіраўніцтва краіны можа дазволіць сабе не зважаць на рэакцыю Захаду, бо Манголія - даволі багатая краіна. У яе ёсць дастаткова прыродных рэсурсаў, але пры гэтым яна мае невялікую колькасць насельніцтва. Галоўная праблема Манголіі - адсутнасць выхаду да мора, і ў гэтым сэнсе яна цалкам залежная ад Раеі і Кітая, - адзначыў Сяргей Жырноў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках