3 верасня 2024, aўторак, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ памёр генканструктар амаль 200 савецкіх падлодак Ігар Спаскі

13
У РФ памёр генканструктар амаль 200 савецкіх падлодак Ігар Спаскі
ІГАР СПАСКІ

Сярод яго распрацовак - у тым ліку атамная падлодка «Курск».

Ва ўзросце 98 гадоў памёр Герой Расеі, генеральны канструктар амаль 200 савецкіх і расейскіх падводных лодак, экс-кіраўнік канструктарскага бюро «Рубін» Ігар Спаскі, паведаміла прэс-служба ўрада Санкт-Пецярбурга.

«З яго імем звязаныя праекты, якія сталі асновай стратэгічнага патэнцыялу Вайскова-марскога флоту Расеі. Пад яго кіраўніцтвам Цэнтральнае канструктарскае бюро марской тэхнікі «Рубін» стала сімвалам надзейнасці і інавацый», - гаворыцца ў паведамленні.

Да ліку яго распрацовак належыць атамная падлодка «Курск», падводныя крэйсеры стратэгічнага прызначэння «Кальмар», «Акула» і «Дэльфін», а таксама атамныя падводныя ракетныя крэйсеры «Граніт» і «Антэй». Усяго паводле яго праектаў было пабудавана 187 субмарын, з якіх 91 - дызель-электрычная, 96 - атамныя. Яны складаюць ядро савецкага і расейскага флоту.

Спаскі нарадзіўся 2 жніўня 1926 года ў горадзе Багародску (цяпер - Нагінск) Маскоўскай вобласці. Скончыў Маскоўскую вайскова-марскую школу, Бакінскую вайскова-марскую падрыхтоўчую вучэльню і паступіў на службу ў ВМФ СССР.

У распрацоўцы падлодак пачаў удзельнічаць з 1950 года, з 1953-га працаваў у ЦБ МТ «Рубін», якое ўзначаліў праз 30 гадоў. Быў акадэмікам РАН.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках