4 верасня 2024, Серада, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першакурсніца хацела зняць кватэру ў Менску, але засталася без грошай і жылля

2
Першакурсніца хацела зняць кватэру ў Менску, але засталася без грошай і жылля

Мінус 500 рублёў.

У канцы лета рынак арэнднай нерухомасці прыкметна ажывае: з усіх куткоў краіны ў сталіцу сцякаюцца тысячы студэнтаў. Шчасліўчыкі атрымліваюць ключы ад пакояў у новенькіх (і не вельмі) інтэрнатах, астатнім даводзіцца шукаць здымныя кватэры і часцяком нарывацца на лжэарандатараў. З адным з іх сутыкнулася першакурсніца з Баранавічаў. Падрабязнасці гэтай гісторыі расказалі ў Савецкім РУУС Менска.

З маладым чалавекам, які падахвоціўся дапамагчы ёй развязаць жыллёвае пытанне ў сталіцы, дзяўчына пазнаёмілася праз агульных знаёмых. Хлопец прапанаваў ёй зняць кватэру на праспекце Ракасоўскага. Каб пераканаць першакурсніцу ў тым, што кватэра сапраўды існуе, ён адправіў фатаграфіі, узятыя з сайтаў арэнды нерухомасці.

У сярэдзіне ліпеня 24-гадовы мянчук узяў у дзяўчыны 500 рублёў у якасці закладу і паабяцаў аддаць ключы праз некалькі дзён. Аднак пасля гэтага ён пад рознымі падставамі стаў адкладаць засяленне, спасылаючыся то на замену сантэхнікі, то на пахаванне сваяка, то на вяселле сябра. У гэтых жа мэтах малады чалавек перапісваўся з дзяўчынай ад імя сваёй маці.

У жніўні студэнтка знайшла іншую кватэру і запатрабавала вярнуць грошы. Мянчук паабяцаў пералічыць ёй усе грошы, аднак слова не стрымаў. Некалькі разоў ён уводзіў дзяўчыну ў зман і запэўніваў, што грошы на карту адправіў. Пасля няўдалых спробаў вярнуць 500 рублёў першакурсніца звярнулася ў міліцыю. Як крыху пазней стала вядома аператыўнікам крымінальнага вышуку, грошай у лжэарандатара не было: ён надумаў аддаць пазыку сябру.

Цяпер менчуку свеціць крымінальная справа за махлярства.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках