4 верасня 2024, Серада, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар Венесуэлы на фоне пратэстаў перанёс святкаванне Калядаў на 1 кастрычніка

24
Дыктатар Венесуэлы на фоне пратэстаў перанёс святкаванне Калядаў на 1 кастрычніка
НІКАЛАС МАДУРА

Нікалас Мадура заявіў, што ўжо «адчуваецца калядная атмасфера».

Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура на фоне паслявыбарных пратэстаў, якія прадаўжаюцца ў краіне, абвясціў пра перанос даты святкавання Раства на 1 кастрычніка. Пра выданне такога дэкрэта палітык расказаў, выступаючы ў прамым эфіры нацыянальнай тэлевізіі, паведамляе a target="_blank" href=https://english.elpais.com/international/2024-09-03/nicolas-maduro-decrees-advancement-of-christmas-to-october-1-after-gonzalez-urrutia-arrest-warrant.html#>El Pais.

Падчас свайго выступу Мадура, звяртаючыся да жыхароў краіны, заявіў, што «хоць цяпер і верасень, але ўжо адчуваецца калядная атмасфера».

– І таму сёлета, на знак павагі і падзякі да вас, я збіраюся выдаць дэкрэт пра перанос Калядаў на 1 кастрычніка, – сказаў палітык.

Як удакладняе El Pais, напярэдадні Калядаў улады Венесуэлы звычайна павялічваюць размеркаванне дапамогі і харчовых набораў сярод насельніцтва.

Перанос Раства ў Венесуэле – не рэдкасць. Так, напрыклад, у 2020 годзе Мадура абвясціў пра пачатак калядных святаў 15 кастрычніка, а ў наступным годзе перанёс яго на 4 кастрычніка.

Раней улады Венесуэлы выдалі ордар на арышт Эдмунда Гансалеса Урутыя, які быў адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў краіне і, паводле яе звестак, перамог.

ЕЗ, ЗША і шэраг краінаў Лацінскай Амерыкі не прызналі гэтыя вынікі. Аляксандр Лукашэнка, наадварот, накіраваў у Каракас віншавальную тэлеграму. У ёй ён павіншаваў Мадуру «з чарговай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах» і выказаў надзею сустрэцца з ім да канца года.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках