30 верасня 2024, панядзелак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перспектыва катла для расейцаў»: што будзе далей з Курскай аперацыяй УСУ

«Перспектыва катла для расейцаў»: што будзе далей з Курскай аперацыяй УСУ

Склаўся шэраг чыннікаў.

Узброеныя сілы Украіны могуць надоўга застацца на тэрыторыі Курскай вобласці Расеі. У раёне ракі Сейм склаліся ўмовы для акружэння групоўкі расейскіх войскаў.

Такое меркаванне ў эксклюзіўным інтэрв'ю OBOZ.UA выказаў ветэран вайны, грамадскі актывіст, юрыст Алег Сімароз.

"Ёсць перспектыва пэўных наступальных дзеянняў, думаю, на нашым левым фланзе, у раёне ракі Сейм", – спрагназаваў ён.

На думку экспэрта, "ёсць перспектыва аблогі расейскіх войскаў, але глабальна на Куршчыне УСУ прасоўвацца не будуць, таму стаіць пытанне аб абароне".

Паводле ацэнак Сімароза, на сённяшні дзень пазіцыі УСУ на Куршчыне такія, што ў іх ёсць перспектыва "надоўга застацца, наносіць агнявыя паразы і знішчаць ворага, які, відавочна, будзе атакаваць".

Ветэран вайны таксама патлумачыў, чаму з аб'ектыўных прычын аперацыя расейскага войска ў вызваленні Куршчыны не можа быць сапраўды паспяховай. Праблема ў недастатковай колькасці расейскай групоўкі.

«На маю суб'ектыўную думку, групоўка УСУ на Куршчыне можа налічваць 10 тысяч і больш. Таму адпаведна 40 тысяч супраціўніку можа быць нястаткова. Але, як паказала практыка, у гэтай вайне шмат што можа закрывацца тымі ж дронамі, артылерыяй і г.д. Усё залежыць ад таго, наколькі УСУ падрыхтаваліся да абароны, якія фартыфікацыйныя збудаванні», - растлумачыў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках