30 верасня 2024, панядзелак, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы з Суджу, якая знаходзіцца пад кантролем УСУ, зняпрпаўдзілі хлусню Захаравай

7
Расейцы з Суджу, якая знаходзіцца пад кантролем УСУ, зняпрпаўдзілі хлусню Захаравай
МАРЫЯ ЗАХАРАВА

І назвалі яе "дурніцай".

Жыхары Суджы (Курская вобласць РФ), кантраляванай украінскімі вайскоўцамі, у катэгарычнай форме знапраўдзтілі фэйк спікеркі МЗС РФ Марыі Захаравай аб тым, у іх горадзе “Украіна арганізавала канцлагер”, піша New Voice.

Адпаведнае відэа апублікавана на афіцыйным YouTube-канале Тэрытарыяльнай абароны УСУ.

У роліку прадстаўнік створанай у Суджы камендатуры УСУ Аляксей Дзмітрашкоўскі праводзіў апытанне мясцовага насельніцтва, папярэдне паказваючы ім на смартфоне тое, як Марыя Захарава агучвала сваю хлусню ў эфіры прапагандысцкага росТВ. Гараджане ў адказ актыўна абураліся.

“Адкуль праўда? Тут 100% хлусні. Вось як ім верыць, скажыце?”, - сказаў адзін з іх.

Затым Дзмітрашкоўскі адправіўся ў мясцовы інтэрнат-пансіянат — у якім, паводле версіі Захаравай, Украіна “людзей сілай прыгнала” і “арганізавала канцлагер”.

“Ой, несумленная. Гэта няпраўда! Гэта хлусня. Мы вам удзячныя! Лекары ў нас ёсць. Нас кормяць. Вашыя хлопцы ваду прывозяць. Усё робяць, пра што не папросім (…) Мы самі прасіліся ў гэты пансіянат — гатаваць няма на чым, ні вады ў людзей, нічога. А тут нават сховішча ёсць (...) А яна (Захарава - рэд.) дурніца. Страшная дурніца. Бл*дзь! Табе б сюды - ты б паглядзела, як да нас хлопцы ставяцца” - не стрымлівалі сябе ў ацэнках мясцовыя жыхаркі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках