30 верасня 2024, панядзелак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Польшчы дэпартавалі беларуса, які спрабаваў абысці забарону на ўезд у ЕЗ

4
З Польшчы дэпартавалі беларуса, які спрабаваў абысці забарону на ўезд у ЕЗ

Ён змяніў прозвішча і пашпарт.

Польская памежная служба затрымала ў аэрапорце Катавіцы 25-гадовага грамадзяніна Беларусі, якому раней быў забаронены ўезд у Польшчу і краіны шэнгенскай зоны. Пра гэта са спасылкай на Сілезскі аддзел памежнай службы паведамляе MOST.

Беларус спрабаваў вылецець у турэцкую Анталью. Але не змог прайсці памежны кантроль у аэрапорце, яго падман выявіўся. Каб абысці забарону, мужчына змяніў у Беларусі прозвішча, зрабіў новы пашпарт і ўжо двойчы з гэтым дакументам змог атрымаць польскую візу. З Польшчы некалькі разоў ездзіў у Нямеччыну.

Беларусу выставілі крымінальныя абвінавачанні адразу паводле некалькіх артыкулаў: у тым, што ён увёў у зман супрацоўніка консульства Польшчы (каб атрымаць візу), двойчы нелегальна перасек польска-нямецкую мяжу і спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу ў катавіцкім аэрапорце. Мужчыну ўручылі пастанову пакінуць Польшчу і зноў забаранілі ўезд у краіны шэнгенскай зоны на тры гады. Пад канвоем яго даставілі на мяжу і перадалі беларускаму боку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках